У Беластоку адзначылі 79-ю гадавіну Варшаўскага паўстання
У Беластоку, пры помніку Арміі Краёвай адзначылі 79-ю гадавіну Варшаўскага паўстання. 1 жніўня 1944 года а 17-й гадзіне ў Варшаве выбухнула буйнейшае паўстанне ў часе Другой сусветнай вайны супраць фашыстскіх акупантаў.
Як і штогод, гэтая трагічная дата ў Беластоку адзначаецца гукам гарадскіх сірэн роўна а 17-й гадзіне, памятным мітынгам і ўскладаннем кветак ля помніка ў цэнтры горада. Гаворыць намеснік прэзідэнта Беластока – Рафал Рудніцкі:
Не атрымаўшы належнай падтрымкі ад саюзнікаў антыгітлераўскай кааліцыі, праз 63 дні жорсткіх вулічных баёў, Варшаўскае паўстанне было задушанае. Ахвярамі якога сталі па розных ацэнках да 20 тысяч паўстанцаў і да 200 000 цывільных жыхароў Варшавы.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя