У Беластоку адзначылі ўгодкі гістарычных падзей
77 гадоў таму жаўнеры пад кіраўніцтвам генерала Уладыслава Андэрса здабылі кляштар бенедыкцінаў на ўзгор’і Монтэ Касіна. 2 Польскі корпус перамог у адной з найбольш значных бітваў, якая вырашыла лёс II сусветнай вайны. Маршалак Артур Касіцкі ўсклаў з гэтай нагоды ў Беластоку вянок да помніку Польскіх узброеных сіл на Захадзе.
Таксама кветкі былі ўскладзены да помніку Яна Паўла II. У гэты дзень 18 траўня 1920 года, 101 год таму, нарадзіўся Караль Вайтыла – выбітны паляк, біскуп Рыма, святой Каталіцкай царквы.
