У Беластоку будуць рыхтаваць настаўнікаў для дзяцей мігрантаў
У Беластоку 12-га красавіка пачнецца падрыхтоўка настаўнікаў для дзяцей мігрантаў.

Курсы арганізоўвае фонд Polza, яе кіраўніца Дар’я Шыдлоўская распавядае пра праект:
– 11-га і 12-га красавіка будзе праходзіць другі этап навучання настаўнікаў у Беластоку, якія працуюць з дзецьмі з досведам міграцыі. У гэтым праекце таксама ёсць міжкультурныя асістэнты ў школах, майстар-класы фота-відэа, тэатральныя майстар-класы. У межах гэтага праекту будуць праходзіць курсы польскай мовы.
Навучанне будзе праходзіць у межах праекту Міжкультурная школа, фінансаваная праграмай „Актыўны грамадзянін”. Сума грантаў складае 91 181 еўра.



Алесь Загорскі, Беларускае Радыё Рацыя
