У Беластоку будуюць „Мост”
У Беластоку пачался праца па стварэнні інтэрнэт-парталу «Мост», над якім працуюць беларускія журналісты. «Мост» паўстае пры беластоцкім каворкінгу. З гэтай ініцыятывай выступіў кіраўнік каворкінгу Руслан Кулевіч.

Руслан Кулевіч
Гаворыць адзін з распрацоўшчыкаў інтэрнэт-партала, журналіст Ігар Палынскі:
– Ёсць задача сапраўды стаць мостам, які звязаваў бы Беларусь і Польшчу. Каб людзі, якія жывуць у Беларусі, ведалі, чым жывуць беларусы тут, і каб беларусы, якія пераехалі, ведалі, што там. І не проста сухія навіны, а каб гэта былі і чалавечыя гісторыі, і нейкія рэпартажы, і магчыма нейкая аналітыка. Безумоўна на гэта спатрэбіцца час. Мы пакуль што гучна пра сябе не заяўляем. Аднак ставім перад сабой амбітныя задачы.
Пакуль інтэрнэт-старонка «Мост» працуе ў тэставым рэжыме ў фармаце блога Руслана Кулевіча. Але пасля рэгістрацыі медыя запрацуе як звычайны сродак масавай інфармацыі.
Беларускае Радыё Рацыя
