У Беластоку будзе працаваць кола агляду
Неўзабаве жыхары Беластока змогуць скарыстацца новай, унікальнай славутасцю. На плошчы Касцюшкі побач з ратушай ставяць велізарнае кола агляду.
– Гэта будзе сімвалічнае вяртанне да нармальнага жыцця. Мы ўсе хочам, каб усё функцыянавала, як было раней у нашым горадзе, у краіне і свеце. Перакананы, што жыхары Беластока з задавальненнем скарыстаюцца новым атракцыёнам, таму што ім патрэбны гэты выхад з дому, – кажа Рафал Рудніцкі, намеснік прэзідэнта Беластока.
Кола агляду на плошчы Касцюшкі павінна быць вышынёй 30 метраў. У 20 гандолах можа змясціцца 120 чалавек.
– Гэта атракцыён, які значна ажыўляе гарадскую прастору. Таму хацелі, каб ён з’явіўся ў Беластоку, чакалі толькі зняцця абмежаванняў, – распавядае Рафал Рудніцкі.
Жыхары Беластока змогуць убачыць свой горад з зусім іншага пункту агляду больш за месяц – з 8 траўня па 13 чэрвеня.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: radio.bialystok.pl