У Беластоку чарговы фестываль “Усход культуры. Іншае вымярэнне”
Пра ідэю дыялогу і талерантнасці ў культурна разнастайным горадзе Беласток зноў голасна ўжо ў наступным тыдні. З 29 жніўня па 1 верасня ў Беластоку пройдзе фестываль “Усход культуры. Іншае вымярэнне”.
Між іншым будзе размова пра складаны шлях, якім ідзе Беларусь і Украіна, а таксама іншыя постсавецкія краіны. Кажа намеснік прэзідэнта горада Берасток Рафал Рудніцкі:
– Фестываль паказвае ўсё тое, што цікавае з культурнага і мастацкага жыцця на Усходзе. З аднаго боку, гэта усход польскі – Беласток, Люблін, Жэшуў. Але таксама паказваем, што цікавага адбываецца на усходзе Еўропы, у краінах Усходняга партнёрства – у Арменіі, Азербайджане, Малдове, Грузіі, Украіне і Беларусі. Робім такую адмысловую браму для творцаў культуры на Захад. Робімся такімі амбасадарамі на тэрыторыі Польшчы і надалей на Еўропу і на свет.
Падчас фестывалю сваю творчасць прэзентуюць артысты розных нацыянальнасцей і культур. Уваход на ўсе фестывальныя мерапрыемствы бясплатны, на некаторыя патрэбныя бясплатныя ўваходныя білеты. Якія між іншым можна атрымаць у касе каардынатара фестывалю – Беластоцкага асяродаку культуры.
Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя