У Беластоку дыскутавалі наконт легалізацыі агнястрэльнай зброі ў Беларусі
У Беластоку ў Дыскусійным клубе, які распачаў сваю дзейнасць пры беларускім хабе «Новая зямля» адбылася практычная дыскусія на тэму «Легалізацыя агнястрэльнай зброі ў Беларусі. За ці супраць?» Падчас дыскусіі яе ўдзельнікі па чарзе спрабавалі пераканаць адно другога ў адваротным.

Гаворыць адзін з арганізатараў дыскусійнага клуба:
– Я думаю, што кожны мае наконт гэтай тэмы сваё меркаванне, і людзі гэтае сваё меркаванне могуць выказаць. І ўжо сыходзячы менавіта з гэтай тэмы мы можам на гэтай тэме трэніравацца. Вынік дыскусіі глядзіцца па тым, колькі людзей змяніла сваё меркаванне наконт той ці іншай тэмы. І так аднаго чалавека ўдалося пераканаць. Адзін чалавек быў за легалізацыю агнястрэльнай зброі ў Беларусі. І вось гэты чалавек стаў супраць. Менавіта ў гэтым сэнс і карысць такіх дыскусій, што чалавек можа даведацца штосьці новае, чаго раней не ведаў.
Беларускі Дыскусійны клуб – гэта месца, дзе можна ў Беластоку не толькі падыскутаваць на розныя праблемныя для беларускага грамадства тэмы, а найперш навучыцца весці такія дыскусіі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:



Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя
