У Беластоку дзейнічае фундацыя “Польза”



Маладая фундацыя “Польза” паўгода працуе ў Беластоку. Яе мэта – рознабаковая дапамога эмігрантам з Беларусі, Украіны і Расеі. Кажуць старшыня фундацыі Дар’я Шыдлоўская з Беларусі і віцэ-старшыня Кацярына Хацько з Украіны:

Мы бачылі, што ёсць такая патрэба менавіта ў Беластоку адкрыць арганізацыю, бо яе няма, стварыць супольнасць эмігрантаў, каб мець сваё кола зносін, інтарэсаў, каб між сабой нейкія праблемы вырашаць, дапамагаць адзін аднаму. Гэта па-першае. А па-другое, каб была арганізацыя, якая дапамагае: праводзіць розныя мерапрыемствы, праекты.

– Дапамога ў дакументацыі, перакладах. Каб чалавек прыехаў, прыйшоў да нас, і мы паспрабавалі цалкам аблегчыць яго жыццё тут.

Галоўныя кірункі працы фундацыі – дапамога ў інтэграцыі і адаптацыі замежнікаў, асабліва з суседніх краін: Беларусі, Украіны, Расеі. Юрыдычная дапамога, культурна-адукацыйны абмен. Мерапрыемствы для дзяцей і моладзі. Падрабязную інфармацыю можна знайсці на старонцы Polza.pl.

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток