У Беластоку дзеці дэкламавалі беларускія вершы



Першы тур дэкламацыйнага конкурсу „Роднае слова” прайшоў у дзіцячым садку № 14 у Беластоку. 26 хлопцаў і дзяўчат з беларускамоўных груп прачыталі вершы на беларускай мове.

Кажа выхавацелька садка і член журы адборачнага туру конкурсу Анна Бабік:

– Надзвычай многа дзяцей захацела выступаць, бацькі таксама захацелі працаваць са сваімі дзецьмі. З такім энтузіязмам у большай частцы самыя бацькі рыхтавалі, мы крыху дапамагалі ў прадшколлі дзецям. Не кожнае дзіця ў такім узросце ў стане выйсці на сцэну – гэта вельмі цяжкі досвед для іх. Гэта такі важны момант, калі яны могуць пераадолець свае ўнутраныя бар’еры. Думаю, што для іх сам выступ важны.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Конкурс працягнецца на сцэне Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Сярод іншых удзельнікаў там выступяць і выхаванцы беларускамоўных груп дзіцячага садка № 14 .

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя