У Беластоку гарэў паркінг гатэля Gołębiewski



Густы дым і агонь у цэнтры горада. У Беластоку гарэў паркінг гатэля Gołębiewski.

Пажар пачаўся пасля трынаццатай гадзіны. На месца прыехалі пяць камандаў пажарнай службы. Трэба было эвакуіраваць 20 чалавек з суседняга будынку.

Паводле пажарнікаў, на паркінгу гарэла памяшканне з будаўнічымі матэрыяламі. Вуліца на працягу паўтары гадзіны была блакіраваная.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара