У Беластоку годна адзначылі Дзень Волі



Дзень Волі адзначылі ў Беластоку. Беларускі саюз у Польшчы, Аб’яднанне бацькоў АББА і Беларускае аб’яднанне студэнтаў арганізавалі мерапрыемства ў клубе „Змяна клімату”. Святкаваць прыйшло некалькі дзесяткаў беларусаў.

Традыцыйныя букеты бел-чырвона-белых кветак за працу на карысць і прамоцыю беларускай меншасці ў Польшчы атрымалі прафесар Алег Латышонак і Славамір Іванюк суаўтары кнігі „Гісторыя Беларусаў Падляшша”, а таксама Славамір Назарук, радны гарадской управы горада Беласток.

Барбара Пякарская: „Гэта больш для мяне свята духоўнае. Хачу сказаць, што, я хацела б, каб Беларусь была незалежнаю, дзе б я не жыла. Але гэта і свята беларускасці ўвогуле”.

Яўген Вапа: „Зараз у Беларусі ёсць арышты, затрыманні. І гэта свята, якое нам кажа – варта быць незалежнымі”.

Тамаш Суліма: „Паколькі ўсе нацыі святкуюць такі дзень, то чаму ж беларусам не святкаваць – мы ж таксама частка еўрапейскай супольнасці!”.

Радаслаў Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя