У Беластоку і Бельску можна будзе здаць на правы па-беларуску?



Здаць экзамен на правы кіроўцы ў Беластоку ці Бельску можна будзе і па-беларуску. Прынамсі такія змены плануюць увесці ў Ваяводскім асяродку дарожнага руху.

Пра гэта ды іншае са сваім госцем дырэктарам Ваяводскага асяродка дарожнага руху ў Беластоку (WORD) Пшэмыславам Саросекам паразмаўляла Яна Запольская:

РР: Што такое WORD, што гэта за арганізацыя, чым вы займаецеся?

– Гэта такое месца, дзе экзаменуюцца кіроўцы на катэгорыю B, гэта значыць легкавых аўтамабіляў, матацыклаў, аўтобусаў, грузавых аўтамабіляў і не толькі. Гэта галоўны асяродак, які мае права экзаменаваць. Акрамя гэтага вучыць дыягностыкаў, тых што правяраюць транспартныя сродкі, а таксама вучыць перавозчыкаў жывёл і небяспечных грузаў. Калі хтосьці назбірае зашмат штрафных пунктаў, то таксама можа ўзяць удзел у такіх занятках, каб зменшыць колькасць штрафных пунктаў. Асобы, якія спрабуюць здабыць дадатковую кваліфікацыю, напрыклад кіраваць, калі будуюцца дарогі, калі праходзяць пілігрымкі, калі праходзяць рэйды ці штосьці іншае на дарозе. Вучым правілам дарожнага руху. Вучым прафесійных кіроўцаў, напрыклад, кіроўцаў хуткай дапамогі, паліцыі, пажарных, войска. Такога кшталту шкаленні мы таксама арганізоўваем для ўсіх ахвотных. Дадаткова асяродак займаецца дарожнай бяспекай, хочам ладзіць акцыі для дзяцей, для моладзі, для старэйшых, каб кожны ведаў, як бяспечна рухацца па дарозе. Таксама, думаю гэта вас зацікавіць, я хацеў бы, каб мы ўзялі на працу экзаменатара, які будзе экзаменаваць па-беларуску. Гэта прадугледжана для тых, каму зручней карыстацца гэтай мовай, каб не было дадатковага бар’еру. Штораз больш асобаў прыязджае і хоча жыць на Падляшшы, таксама шмат жыхароў Падляшскага ваяводства гавораць па-беларуску. Мы хацелі б, каб прынамсі адзін з нашых экзаменатараў мог добра гаварыць на гэтай мове.

РР: Вы казалі, што аддзяленне з беларускай мовай плануецца ў Бельску?

– Не толькі ў Бельску, хацелася б мець і ў Беластоку. У Бельску экзамены праходзяць ад 7:30 да 19:30. Калі б хтосьці хацеў прыйсці і здаць экзамен не марнуючы ўвесь дзень, то можа гэта зрабіць. Дадаткова мы ўвялі экзамены ў Беластоку таксама ў суботу. Можна прыйсці ў суботу, не абавязкова браць вольны дзень на працы, здаць тэарэтычны і практычны экзамен на катэгорыю A, на катэгорыю B. Калі ідзе пра Бельск, то мы не хочам ліквідоўваць там аддзел. Ён вельмі добра служыць жыхарам, якія жывуць у Бельскім павеце, у Гайнаўцы, у Семятычах, у самім Бельску. Гэта добрае месца, не трэба далёка ездзіць, не трэба ехаць у Беласток. У Бельску гэты аддзел застанецца. Мы хацелі б увесну ці летам падоўжыць час экзаменацыі. Цяпер экзамены здаюцца ў панядзелак, аўторак і сераду. Вельмі хочам, каб экзамены таксама былі ў чацвер і пятніцу, каб не было чаргі. Трэба, каб асяродак чакаў людзей, а не людзі асяродак.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя