У Беластоку ладзяцца англамоўныя сустрэчы для беларусаў
15 гадоў таму
Англамоўныя сустрэчы для беларусаў ладзяцца практычна што аўторак у хабе „Новая Зямля”.

Падрабязней распавёў вядоўца, настаўнік ангельскай мовы, спадар Яўген:
– Ведаеце, у большасці б я сказаў, што пазнаёміцца цікава людзям, паглядзець адзін на аднаго. Зараз у нас зіма, але на самой справе не важна, які сезон. Адзіноцтва – гэта такая штука складаная. Хочацца, каб людзі былі побач. Для мяне гэта таксама прыемна, што людзі прыходзяць і дзеляцца сваім досведам, размаўляем на розныя тэмы.
Пачатак англамоўных сустрэч для беларусаў у хабе „Новая Зямля” а 18-30. На сустрэчы запрашаюцца тыя, хто валодае ангельскай мовай даволі ўпэўнена – на ўзроўнях A2/B1.
Беларускае Радыё Рацыя
