У Беластоку маліліся за беларускі народ



Малітвай жыхары Беластока пачалі святкаванне 97-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. У царкве Агія Сафія святочны малебен за беларускі народ адслужыў настаяцель прыхода, айцец Анатоль Конах.

SAM_2289

Такім чынам беластачане адзначаюць Дзень Волі ўжо чацвёрты раз. У канцы набажэнства прысутныя на малітве праспявалі гімн “Магутны Божа”:

Вельмі добра робіць айцец Конах, які падчас амаль кожнай літургіі ўжывае беларускую мову.

Яўген Вапа:

– Кропля камень разбівае. І з кожным годам гэтай беларускасці штораз больш і ў нашым служэнні, у нашай малітве. Натуральнай часткай нашага быцця-жыцця ёсць і будзе беларуская мова, у тым ліку літургічная.

Віктар Швед:

– Я толькі пра тое і мару, каб нашая мова жыла, развівалася, каб гучала яна і ў царкве, і на вуліцах Беластока.

Беластоцкія беларусы маліліся таксама за здароўе вядомага пісьменніка Віктара Шведа, якому заўтра споўніцца 90 гадоў. Сёння ў 16 гадзін у “Сподках” адбудзецца сустрэча пісьменніка з сябрамі і чытачымі з нагоды юбілею. А ў сераду Дзень Волі ў Беластоку адзначаць у клубе “Змена клімату”.

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара