У Беластоку – міжнародная канферэнцыя “Рэгіён і транспамежная тоеснасць”
Аб памежным характары рэгіёну, разнастайнасці культур, моваў, рэлігіяў і нацыянальнасцяў спісаных у літаратуры гавораць ў Беластоку.
Літаратуразнаўцы, сацыёлагі і гісторыкі з Польшчы і Беларусі размаўляюць аб тоеснасці і людскіх біяграфіях памежжа.
Літаратуразнаўца Аляксандар Фядута звяртае ўвагу, што пісьменнікі памежжа на працягу стагоддзяў часцей чым іх сябры з цэнтральнай Беларусі закараналі пытанне тоеснасці.
– Сёння мы знаходзімся ў той сітуацыі, якая была ў 19-ым стагоддзі. Мы павінны адказаць на пытанне: хто мы такія. Пісьменніікі культурнага памежжа пачалі адказваць на гэтае пытанне значна раней, чым пісьменнікі, які жылі ў Цэнтральнай Беларусі. Маю на ўвазе Карпюка, Сакрата Яновіча. Трэба было адказваць на пытанне: хто ты?
Канферэнцыя “Рэгіён, а транспамежная тоеснасць” працягваецца да суботы.
28-га траўня навукоўцы паедуць у Сэйны і Краснагруду, дзе знаходзіцца сядзіба Міжнародны цэнтар дыялогу “Памежжа”. Усе даклады адкрытыя для зацікаўленых
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя