У Беластоку могуць павялічыцца стаўкі падатку на ўласнасць і зямлю



У Беластоку могуць павялічыцца стаўкі падатку на ўласнасць і зямлю – гэта прапанова гарадскіх улад, якой дарадцы павінны заняцца на сесіі ў панядзелак (23 лістапада), перадае Радыё Беласток.

Калі большасць падтрымае гэты праект пастановы, плата за кватэры і дамы павялічыцца на 5 грошаў за квадратны метр. Гэта азначае, што калі хтосьці заплаціць 40 злотых за 50-мятровую кватэру, у наступным годзе ён заплаціць 42 злотыя 50 грошаў, а ў выпадку з 200-мятровым домам гэта будзе павелічэнне на 10 злотых. З улікам будынкаў, у якіх вядзецца бізнес, напрыклад, за 100-мятровую кватэру плата ўзрасце на 140 злотых, паколькі прапанаванае павелічэнне складае 40 злотых за квадратны метр.

 

Фота: stock.adobe.com