У Беластоку могуць з’явіцца вуліцы “Вольнай Беларусі” і „Вольнай Украіны”



У Беластоку хочуць перайменаваць вуліцу, дзе месціцца консульства Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі прапанаваў перайменаваць частку вуліцы Электрычнай, дзе месціцца консульства Беларусі, у вуліцу Вольнай Украіны. Ён упэўнены, што жыхары Беластока ўхваляць гэту прапанову.

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка ў адказ на гэтую ініцыятыву прапанаваў даць вуліцы назву “Вольнай Беларусі і Украіны”. Прэзідэнт Беластока адказаў Латушку ў твітары: “Гэта занадта доўгая назва, але вуліца Электрычная мае два адрэзкі, можна яе падзяліць. Той частцы, што пры консульстве, даць назву Вольнай Беларусі, a той, што паміж Браніцкага і Міцкевіча, — Вольнай Украіны”.

Беларускае Радыё Рацыя