У Беластоку муніцыпальныя ўлады правяраюць дзіцячыя пляцоўкі
За несвоечасовую падрыхтоўку пляцоўкі да вясны – штраф у памеры 120 злотых.
У Беластоку супрацоўнікі муніцыпальнай паліцыі і Упраўлення гарадской маёмасці праверылі амаль 50 дзіцячых пляцовак, паведамляе Польскае агенцтва друку. Мэта праверкі – запэўніць бяспеку маленькім жыхарам горада. Папрасіць праверыць дзіцячую пляцоўку можа кожны жыхар горада па тэлефоне альбо праз інтэрнэт.
Праверка пляцовак адбываецца штогод вясною. Некаторыя пляцоўкі не былі поўнасцю падрыхтаваныя пасля зімы, таму інспектары загадалі камунальнікам адрамантаваць некаторыя аб’екты альбо іх пафарбаваць, а таксама замяніць пясок у пясочніцах. Акрамя таго, было дадзенае распараджэнне аб устанаўленні шыльдаў пра забарону курэння й спажывання алкаголю ў месцах, дзе іх не было. На гэта камунальнікам дадзены час да канца мая. За невыкананне распараджэння пагражае штраф у памеры 500 злотых (120 эўра).