У Беластоку на курсах «Мова нанова» вучыліся рабіць лялькі-мотанкі
У Беластоку на курсах «Мова нанова» вучыліся рабіць традыцыйныя беларускія лялькі-мотанкі.

Удзельнікі курсаў, сярод якіх гэтым разам было шмат і дзяцей, слухалі лекцыю пра традыцыю лялек, іх віды, забабоны і магію з імі звязаныя, і ў гэты ж самы час вучыліся круціць ляльку-мотанку. А дапамагала ім у гэтым – журналістка і рэдактарка з Гародні Ірына Новік.
– Мы аднойчы паехалі ў вёску да бабулі маёй сяброўкі. Яна нам зрабіла ляльку за 2-3 хвіліны. Узяла клубок і сваю насовачку. І паклала клубок на сярэдзіну насовачкі, перакуліла, перавязала ніткай, зрабіла ручкі, і мы проста абамлелі, бо спачатку быў клубок і насоўка, а стала лялька. Проста гэта быў нейкі цуд. А ўжо потым, калі я стала дарослай, стала цікавіцца гісторыяй, этнаграфіяй, народнымі рэчамі, я знайшла больш інфармацыі пра лялькі і стала сама іх рабіць.
А бонусам кожнаму наведніку курсаў «Мова нанова» стала беларуская лялька-мотанка, якую кожны вырабіў сабе сам.
Цалкам матэрыял:












Беларускае Радыё Рацыя
