У Беластоку ўганаравалі лаўрэатаў прэміі імя Веслава Казанэцкага
Літаратурную прэмію прэзідэнта Беластока імя Веслава Казанэцкага сёлета атрымалі два паэты – Пётр Яніцкі і Кшыштаф Чыжэўскі.
Намінаваныя на яе былі яшчэ два аўтары – Івона Мэнзэль і Пётр Нэстэровіч. З вуснаў саміх лаўрэатаў ды намінантаў гучалі словы пра тое, што Беласточчына – унікальны культурны ландшафт, які спрадвеку існаваў на памежжы розных культур.
Кажа лаўрэат прэміі Кшыштаф Чыжэўскі:
– У паняцці Беласток, Падляшша з’явіўся чалавек з таго пейзажу, з памежжа польска-літоўскага. З той зямлі, якая пасля рознымі межамі стала падзеленая. Заангажаванне ў памежжа – гэта сітуацыя, у якой мы знаходзімся, гэта наша. Мы перакрочваем падзелы, якія ўзніклі праз межы гістарычныя, палітычныя, геаграфічныя.
Прэмія прэзідэнта Беластока імя Веслава Казанэцкего на працягу апошніх 28 год прысуджаецца літаратарам, чыё жыцце альбо творчасць связаныя з Беластокам ды Падляшшам.
Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток