У Беластоку не адменяць назвы вуліцы Лупашкі
Не будзе змены назвы вуліцы ў Беластоку, што два месяцы носіць імя Зыгмунта Шэндзеляжа «Лупашкі». На пасяджэнні Рады горада 18 чэрвеня, гэтае пытанне, па заяве дэпутатаў ад партыі Права і Справядлівасць, было знята з парадку дня.
Паводле некаторых гісторыкаў, „Лупашка” асабіста выдаў загад пра знішчэнне літоўскай вёскі Дубінкі ў чэрвені 1944 года, дзе загінула 27 чалавек, сярод якіх былі жанчыны і дзеці.
За наданне вуліцы імя Зыгмунта Шэндзеляжа ў красавіку галасавалі дэпутаты ад партыі „Права і справядлівасць”. Іншыя гарадскія дэпутаты ўстрымаліся, ці галасавалі супраць.
Беларускае Радыё Рацыя