У Беластоку невядомыя апаганілі магілы чырвонаармейцаў
Невядомыя знішчылі ў Беластоку 26 магілаў чырвонаармейцаў. Паліцыя вядзе следства па гэтай справе. Злачынцам пагражае нават да пяці гадоў турмы.
Вырваныя з зямлі надмагільныя пліты з чырвонай зоркай раскіданыя ў снезе. Дзве з іх хтосьці падкінуў пад помнік удзячнасці Чырвонай Арміі, які стаіць непадалёк. Так цяпер выглядаюць ваенныя могілкі жаўнераў Чырвонай Арміі, што па вуліцы Цялкоўскага (Ciołkowskiego) ў Беластоку.
На могілках пахаваныя чырвонаармейцы, якія загінулі ў 1941 і 1944 гадах, ды ваеннапалонныя, якіх гітлераўцы ператрымлівалі ў казармах паблізу.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Anatol Chomicz