У Беластоку невядомыя збілі грамадзян Беларусі і Расеі



29 чэрвеня на вуліцы Звержынецкай, што ў Беластоку, адбыўся напад між іншым на грамадзян Беларусі і Расеі.

Пра гэта паведамілі самі пацярпелыя гарадзенец Аляксандр Лаўрэнцьеў і калінінградзец Алег Савін. Кажа Аляксандр Лаўрэнцьеў:

– Была ў нас, скажам, неспадзяванка, калі нас, хутчэй за ўсё, праз нашыя цішоткі з надпісам  “Беларусь” і Пагоню выправаджвалі дамоў. Мы звярнуліся ў паліцыю. Бо нас спачатку асляпілі з перцавага балона, а пасля збілі. Зараз вядзецца следства.

Алег Савін:

– Я таксама разлічваю на справядлівую рэакцыю паліцыі. Бо гэта быў фактычна мой першы дзень у Беластоку. Я быў у многіх гарадах Польшчы – Гданьску, Ольштыне, Варшаве – нідзе я не сутыкаўся з такім.

Хлопцы звярнуліся ў мясцовую паліцыю, прадстаўнік якой пацвердзіў факт рэгістрацыі заявы ад замежных грамадзян датычна здарэння на Звержынецкай. Што праўда падрабязнасцяў не раскрылі:

Па словах пацярпелых, нападнікаў было ад чатырох да пяці чалавек. „Спачатку яны напалі на моладзь, якая знаходзілася непадалёк, а потым пераключыліся на нас. Наша кампанія складалася з трох чалавек”, – падсумаваў Алег Савін. Абодва хлопцы з’яўляюцца грамадскімі актывістамі ў сваіх краінах, але ў сувязі з палітычнай і эканамічнай сітуацыяй там, прыехалі ў Беласток на працу, звязаную з будаўніцтвам.

Яўген Скрабец, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток