У Беластоку пабачылі “Беларускі абрад на сцэне”
Выступы беларускіх калектываў у Беластоку пачалі ХХІ фестываль “Беларускі абрад на сцэне”. Калядаванне, вячоркі ці лячэнне бабкі-шаптухі – гэтыя абрады прэзентавалі групы з Гарадка, Бельска-Падляшскага і Дабрывады. Фестываль карыстаецца таксама папулярнасцю сярод моладзі.
Анна Леанюк: – У сцэнцы я выконваю ролю бабулі, якая хоча, каб ейная ўнучка выйшла замуж за багатага суседа Сцяпана. Але ўнучка закахалася ў беднага спевака.
Гелена Бура: – Я з калектыву “Восеньскі лісток” з Гарадка. У нас сцэнка пра тое, як калісьці лячылі людзей. Цяпер то да лекара ўсе ходзяць, а раней бабкі лячылі замовамі, малітвамі і вылечвалі ад усялякіх хваробаў. Шмат такіх бабак было на вёсцы і яны нас лячылі.
Бліжэйшыя выступы “Беларускага абраду на сцэне” ў cуботу 15 лістапада ў памяшканні БГКТ ў Беластоку. Чарговыя сустрэчы 22 лістапада ў Дубічах Царкоўных, 23-га ў Беласку Падляшскім і 24-га ў Гайнаўцы.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтара