У Беластоку пабудуюць Трасу Незалежнасці
Рэгіянальная дырэкцыя аховы асяроддзя дала дазвол на рэалізацыю найбуйнейшай інвестыцыі ў дарожную інфраструктуру Беластока. Траса Незалежнасці спалучыць варшаўскую трасу з вуліцай Цыялкоўскага і ўтворыць заходнюю кальцавую горада.
[youtube id=”ierRGhk7qLU”]
Даўжыня трасы складзе 11 кіламетраў, а большая яе частка пройдзе пад зямлёй. Будзе пабудавана сем тунэляў, частка з іх пад вуліцамі Папялушкі, Пуласкага, Гетманскай ды Вроцлаўскай, кажа віцэ-прэзідэнт Беластока Адам Паліньскі:
– Мэтай пабудовы гэтай трасы з’яўляецца транспартная разгрузка цэнтра горада.
Пабудова трасы будзе каштаваць каля 300 мільёнаў злотых. 85% гэтай сумы будуць складаць сродкі з еўрапейскіх фондаў. Пабудова можа пачацца ўжо ў гэтым годзе.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя