У Беластоку пачала працу выстава «Białystok. Tu mieszkam»
У сераду, 29 лістапада, пачала працу выстава «Białystok. Tu mieszkam». У экспазіцыю ўвайшлі малюнкі беларусаў і ўкраінцаў, для якіх Беласток стаў другім домам пасля вымушанай эміграцыі.

Аб выставе распавёў адзін з удзельнікаў, украінскі мастак Дзмітрый Галіч.
– Прыняў удзел у гэтай выставе з дапамогай фонду «Акно на Усход». Нас украінскіх як і беларускіх мастакоў папрасілі, каб мы намалявалі для гэтай дабрачыннай выставы для дапамогі ўцекачам, як мы бачым Беласток. Я намаляваў статую якая сімвалізуе цікавае месца шчаслівых людзей, бо пасля пасля шлюбу ўсе прыходзяць на гэтае месца, робяць фатаграфіі, і ў людзей пачынаецца новае жыццё.
Экспазіцыя прадстаўлена ў беластоцкім гандлёвым цэнтры Alfa, наведаць выставу можна будзе да 20 снежня.
Беларускае Радыё Рацыя
