У Беластоку пачалася Летняя школа польскай мовы і культуры “POLLANDO”



У Беластоку пачалася Летняя школа польскай мовы і культуры “POLLANDO” для студэнтаў з краінаў Усходняй Еўропы.

Удзельнікі школы будуць удасканальваць польскую мову. наведаюць тэатр, галерэі ды оперу.

На працягу трох тыдняў студэнты будуць удзельнічаць у разнастайных занятках, наведаюць Супрасль ды Тыкоцін. У курсе ўдзельнічае 45 чалавек з Украіны, Балгарыі, Грузіі, Малдовы ды Вугоршчыны.

IMG_1737

На фота: палац Браніцкіх у Беластоку

Найбольшую колькасць студэнтаў прыехала з Гарадзенскага ўніверсітэта – 20 чалавек.

Гавораць удзельнікі школы:

– Мы не ўсе з Гародні. Я, напрыклад, з Бабруйску. Гэта Магілёўская вобласць – вельмі далёка.

– Усяго польскага я шмат сустракаў у сваім жыцці. Бацькі дапамаглі пайсці на польскую філалогію.

 – Я па бацьку – паляк. І размаўлялі ў сям’і па польску.

– Ёсць цікавасць да моваў, у тым ліку – да польскай мовы. У Гароді па-польску шмат хто гаворыць. Хацелася больш паглыблена вывучаць.

 – Тут група паланістаў – з Малдовы, з Азербайджану ёсць, з Грузіі.

Гаворыць Эльжбэта Аўрамюк:

– Будзем вывучаць польскую мову, будзем знаёміцца з польскай культурай, будзем чытаць творы польскіх пісьменнікаў, пойдзем у оперу, сустрэнемся з пісьменнікамі.

Удзельнікі Летняй школы маюць у планах 90 гадзінаў майстар класаў польскай мовы. Студэнты сустрэнуцца таксама з вядомым беларускім пісьменнікам Міхалам Андросюком.

Курсы польскай мовы арганізуе ўжо трэці год Універсітэт у Беластоку.

 Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя