У Беластоку пачалася Летняя школа польскай мовы і культуры POLLANDO
Будуць шліфаваць польскую мову, а таксама наведаюць тэатр, галерэі ды оперу. У Беластоку пачалася Летняя школа польскай мовы і культуры POLLANDO для студэнтаў з розных куткоў свету.
На працягу трох тыдняў студэнты будуць удзельнічаць у разнастайных занятках, наведаюць Супрасль ды Тыкоцін.
«У курсе ўдзельнічае 45 чалавек з з 15 краін», — кажа арганізатарка курсаў прафесар Універсітэта ў Беластоку Эльжбета Аўрамюк:
— Індыя, Кітай, Марока, Егіпет, Грузія, Казахстан, Сербія, Харватыя, Баўгарыя, Малдова.
Удзельніца курсаў:
— Я вучуся ў Казахстане і ў будучыні хачу стаць перакладчыкам, альбо настаўнікам польскай мовы.
Доктар Конрад Шамрык, інстытут польскай філалогіі, школа польскай мовы і культуры POLLANDO:
— Тое, што яны прыязджаюць у Польшчу, увогуле сведчыць пра тое, то ранг польскай мовы расце, і што ўсё больш асоб усё ахвотней вучаць польскую мову ў якасці замежнай.
Удзельнікі Летняй школы маюць у планах 90 гадзін заняткаў польскай мовы. Курсы польскай мовы арганізуе ўжо пяты год Універсітэт у Беластоку.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток