У Беластоку пачалася забастоўка працаўнікоў сферы адукацыі



У Беластоку пачалася забастоўка працаўнікоў сферы адукацыі. Не выйшлі на працу 53 % педагогаў школ і дзіцячых садкоў і амаль 8,5% працаўнікоў адміністрацыі і абслугі.

У першы дзень забастоўкі толькі 6,5% дзяцей і моладзі прыйшлі ў навучальныя установы. Заняткі у школах не адбываюцца, працуюць толькі групы падоўжанага дня. Дагэтуль невядома, ці адбудуцца ў запланаваны час іспыты для вучняў 8 класаў і гімназій. Сітуацыю каментуе намеснік прэзідэнта Беластока Рафал Рудніцкі:

– Я разумею, што гэта вельмі стрэсавая сітуацыя. І для дзяцей, і для моладзі, і для іхных бацькоў. Але я думаю, што Міністэрства народнай адукацыі будзе зацікаўленае, каб да 10 красавіка забастоўка спынілася. І каб нармальна адбыліся экзамены.

Па дадзеным на 8 красавіка ў Беластоку бастуюць 80% дзіцячых садкоў, 100% пачатковых школ і 96% сярэдніх навучальных устаноў.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота Marek Szawdyn