У Беластоку пачаўся 10-ты літаратурны фестываль ZEBRANE



Сустрэчы з аўтарамі «важных і пекных кніжак», як зазначаюць арганізатары, будуць ладзіцца ад сёння, 9 кастрычніка, да 16 кастрычніка ў клубе Zmiana Klimatu, што на вуліцы Варшаўскай, 6.

 

У рамках фестывалю сёлета запланавана больш дзесяці мерапрыемстваў – у першую чаргу сустрэчы з пісьменнікамі розных жанраў.

Мерапрыемства, мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя чытання і навучання чытанню, арганізуецца асацыяцыяй Bestseller Factory.

Сённяшні галоўны госць фэсту – паэт, эсэіст, празаік Адам Загаеўскі. Апошнім у праграме пазначаны канцэрт гурту Voo Voo. Уваход на ўсе імпрэзы вольны.

 

Беларускае Радыё Рацыя