У Беластоку пачаўся чацвёрты сезон сістэмы роварнага пракату BiKeR
На 50 роварных стаянках з’явілася 540 гарадскіх ровараў.
Сёлета BiKeR змогуць карыстацца й дзеці. У горадзе з’явілася 20 дзіцячых ровараў і 20 тандэмаў. Як лічыць прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі, дзякуючы новым інвестыцыям, гарадскія ровары стануць штораз больш папулярнымі:
— Хацелася б, каб, як і ў мінулыя гады, жыхары і госці горада карысталіся як мага больш роварамі. Бо гэты вельмі экалагічны і здаровы транспартны сродак. У нас ёсць больш за 110 кіламетраў роварных дарог, таму ёсць дзе ездзіць.
Летась беластачане узялі BiKeR-ы напракат 450 тысяч разоў. Рэкардсмен зрабіў гэта амаль 900 разоў. У сістэме BiKeR зарэгістраваныя амаль сорак сем тысяч карыстальнікаў. Сезон працягнецца да канца лістапада.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтара
