Завяршыўся „Halfway Festival 2016” (абноўлена)



Фестываль „Halfway” у Беластоку – доказ таго, што мастацтва, а ў гэтым выпадку музыка, аб’ядноўвае і ламае стэрэатыпы. Той, хто аднойчы наведае фестываль, сюды вяртаецца.

DSC04601

Адну з галоўных роляў у гэтым мерапрыемстве грае менавіта публіка і тое месца, дзе адбываецца дыялог паміж выканаўцам і слухачом. Кажуць арганізатары Артур Мразоўскі і Ілона Карпюк-Дамброўская:

– Гэты фестываль мае сваю публіку. І мы бесперапынна працуем над тым, каб яна надалей была і расла. І я перадусім цешуся, што гэты фестываль мае сваю публіку ў Беластоку. Адно з першых пытанняў, якое ўзнікла, гэта тое, што з Беластокам можа быць клопат, бо гэты горад асацыюецца са сталіцай disco polo. Але сёння гэтае пытанне ўжо не ўздымаецца.

– Гэты фестываль вядомы ў пэўных кругах. Ён не датычыць людзей, якія не цікавяцца культурай і музыкай. Беласток – гэта добрыя музычныя фестывалі ў гэтай краіне. І мы гэтым ганарымся.

Арганізатары кажуць, што ў час першага “Halfway” яшчэ не ведалі, што імпрэза стала ўпішацца ў мапу культурных падзей Польшчы. У аснове была ідэя сабраць у адным месцы альтэрнатыўную музыку. Фестываль у Беластоку праходзіў цягам трох дзён і завяршыўся ў нядзелю.

[Not a valid template]

* * *

У амфітэатры Падляшскай оперы і філармоніі ў суботу, 25 чэрвеня, выступілі гурты з Польшчы і Нарвегіі. Арганізатары кажуць, што галоўным для іх было — апраўдаць чаканні публікі і зрабіць сюрпрыз. Музыка, прадстаўленая на фестывалі, не адносіцца да масавай культуры. Выканаўцы — аўтэнтычныя, для якіх важныя блізкія зносіны і шчыры дыялог з публікай – кажа нарвежская спявачка Эйвар:

— Музыка дае вольнасць і дазваляе перанесціся ў іншую рэчаіснасцю Ва ўяўлення можна ўцячы ад гэтага жыцця і накіравацца ў іншыя месцы. Для мяне выкананне музыкі — значыць не толькі даваць, але і атрымліваць нешта ўзамен. Дзякуючы гэтаму ўзнікае нешта новае — гэта цыркуляцыя. Музыка — гэта мова сама па сабе, у кожным кутку гэтага свету праз музыку, праз мастацтва мы можам зразумець адзін аднаго і знайсці адзін да аднаго дарогу. 

«Каб прыехаць у Беласток на фестываль, трэба прыкласці намаганні. Арганізатары цягам некалькіх гадоў спрабавалі пераканаць, што гэта варта рабіць. І ім гэта ўдалося». Кажа суаарганізатар Halfway фестывалю Артур Мразоўскі:

— Падставай гэтага фестывалю была ідэя прадставіць альтэрнатыўную музыку, якая хоць і была пражстаўленая на фестывалях, але ніколі не ў асобнай плыні, а асобным месцы і каб была прадстаўлена цалкам. За намі два дні, надзвычайных і фантастычных падзеяў. І сёння, у нядзелю 26 чэрвеня, будзе гэтак жа і можа яшчэ больш эмацыйна і яшчэ больш фантастычных падзеяў тут адбудзецца. А трэці дзень мае быць найлепшым і няхай так будзе.  

Сёння, у апошні дзень фестывалю, выступяць прадстаўнікі Беларусі — гурт Intelligency з Менску. Музыкі выйдуць на сцэну амфітэатра першымі а 17-ай гадзіне.

[Not a valid template]

***

Паўночная Нарвегія – самы рэдка населены рэгіён мацерыковай Нарвегіі. І найбольш шырокая яе частка, якая займае больш за трэць краіны. Тут сабраны самыя дзівосныя і маляўнічыя ландшафты, сапраўдныя цуды прыроды і непаўторныя рыбацкія вёскі.

Фестываль “Halfway” у Беластоку, які адкрывае новыя гарызонты, ламае стэрэатыпы і сцірае межы, пачаўся з адкрыцця выстаў „Hen” паланісткі і фатографа Ілоны Вішнеўскай і “Дзеці халоднага мора” аўтарства Біргера Амундсена. Кажа Ілона Карпюк:

– Ужо другі раз мы змаглі атрымаць дадатковае фінансаванне на прамоцыю скандынаўскай культуры. Назвалі гэту частку праграмы “Скандынаўскі вецер”. Паказваем і сустракаемся з рознымі праявамі гэтай культуры і рознымі аповесцямі пра Скандынавію, скандынаўскія краіны. Гэта і мова фатаграфій, карцін, а таксама сустрэча вакол кніжак. Гэта кніга Ілоны Вішнеўскай „Hen” пра Паўночную Нарвегію і кніга пра Фарэрскія астравы, якую напісалі два польскія журналісты.

“Тут рознае гарманічна аб’ядноўваецца ў адзінае”, – кажа фатограф, аўтарка выставы і кнігі пад назвай “Hen”, Ілона Вішнеўска:

– Слова “Hen” вельмі добра перадае тое, чым з’яўляецца Паўночная Нарвегія, бо яна з аднаго боку далёка, а з іншага тое, пра што я пішу, гэта рэчы з якімі мы можам самаідэнтыфікаваць сябе ў Польшчы.

Арганізатарка „Halfway Festival” Сыльвія Любінецка:

– Цудоўнае падсумаванне вечара – цёмла, амфітэатр поўны пазітыўных асобаў, якія прыехалі на гэты дзень.

На поўначы Нарвегіі гэтае слова азначае адначасова тое, што і далёка, і блізка.

[Not a valid template]

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток