У Беластоку пачынаецца фестываль EkoIdei 2018
Як правільна планаваць пакупкі і як зменшыць колькасць смецця, што ўтвараецца ў нашых дамах. Між іншым гэтаму прысвечаны другі беластоцкі фестываль EkoIdei 2018, які стартуе сёння ўвечары.
У межах мерапрыемства – дыскусіі, майстар-класы, паказы фільмаў, а таксама EkoInfoPunkt, які запрацуе на вуліцах Беластоку. Запрашае адзін з арганізатараў, сябра ініцыятывы Інстытут гарадскіх дзеянняў – Пётр Кэмпісты:
— Галоўнае мота сёлетняга фестывалю — жыццё без смецця. Па-ангельску гэтая ідэя называецца zero waste. Гэтая ідэя ўключае ў сябе розныя практыкі, дзеянні і спосабы зрабіць так, каб мы, і як індывідуальныя хатнія гаспадаркі, жыхары, але таксама, і як гаспадарка-грамадства, будзем вырабляць менш смецця. Гэтаму мы будзем вучыць на занятках.
Фестываль EkoIdei 2018 пачнецца а 18-ай гадзіне з дыскусіі на тэму смецця, якая пройдзе ў кавярні Kwestia Czasu у цэнтры Беластоку. Сам фестываль працягнецца да нядзелі, 17-га чэрвеня. З яго праграмай можна пазнаёміцца ў інтэрнэце.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя