У Беластоку пачынаецца набор ў дзіцячыя садкі



З сёння на дні адкрытых дзвярэй запрашае і дзіцячы садок № 14 з беларускімі групамі навучання, па вуліцы Алея Пілсудскага.

Бацькі разам дзецьмі могуць пасля прыйсці і пазнаёміцца з навучальнай установай. Сёлета садок падрыхтаваў 48 месцаў для новых дзяцей.

Ужо раней бацькі дэкларавалі што хочуць паслаць сюды сваіх дзяцей, аднак яшчэ засталіся свабодныя месцы, кажа дырэктар садка Люцыя Німеровіч:

— Тут бацькі змогуць убачыць садок, залі, дзе гуляюць дзеці. Вядома, што яны хочуць, каб дзеці вучылі беларускую мову. Таксама настаўніцы падрыхтуюць розныя заняткі, каб гэтыя найменшыя дзеткі, якія хочуць да нас пазналі спецыфіку працы ў дзіцячым садку.

Паглядзець дзіцячы садок можна з 14-30 па 16 гадзіну 6-7 , а таксама 10-11 красавіка. Сёння, 6 красавіка, ў 14-30 для наведнікаў адкрыюцца дзверы і ў аддзяленні садка, што знаходзіцца  ў пачатковай школе № 15 па вуліцы Бранеўскага.

Кожнае дзіця, якое бацькі хочуць паслаць у беларускія групы, атрымлівае 12 дадатковых балаў падчас набору.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя