У Беластоку пачынаецца штогадовае свята студэнтаў Juwenalia



Чатыры музычныя сцэны, тры дні выступаў і шмат дадатковых мерапрыемстваў. У Беластоку пачынаецца штогадовае свята студэнтаў Juwenalia. На плошчы перад палітэхнічным інстытутам зайграюць між іншым вядомыя рокавыя калектывы Perfect, Lao Che, Lady Pank ды Farben Lehre. Выступяць таксама прадстаўнікі польскай сцэны рэп Tede, OSTR. Арганізатары падрыхтавалі таксама канцэрты для фанаў танцавальнай музыкі Disco Polo. У Беластоку высупяць Akcent, Boys ls Czadoman. Імпрэза пачынаецца сёння ў 19.00, – кажа арганізатар Адрыян Верэмюк:

– Чацвер – першы канцэртны дзень. Пачынаем канцэрт выступам гурта The Black Sheep. Пасля іх – гурт Boys, гэта музыка дыска пола. Затым Lady Pank, Lao Che, Aterra і Tede. Акрамя галоўнай музычнай сцэны ёсць яшчэ дадаткова клуб Gwint, дзе будуць граць клубную музыку.

Сёлета арганізатары запланавалі таксама канцэрты на сцэне пад назвай “Swojska nuta”. Тут выступяць беларускія танцавальныя і вакальныя калектывы з Падляшша. „Калінка” з Залук, „Ас”, „Зорка” і калектыў „Нарва” зайграюць у суботу вечарам 7 траўня. Juwenalia працягваюцца да суботы. Уваход платны толькі на канцэрты на галоўнай сцэне.

0d0eee

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя