У Беластоку пачынаюцца „Dni Kultury Kresowej”



Мерапрыемства, якое адбываецца ўжо сямнаццаты раз, афіцыйна ў суботу адкрые канцэрт калектываў з Беларусі у Беластоцкай філармоніі. Выступяць хор “Сполэм” і калектыў “Młode Babie”. У пятніцу – сустрэча ў Лапах, расказвае аргнізатар мерапрыемства Рафал Церняк з Таварыства сяброў Гародні і Вільні ў Беластоку:

– Адбудзецца прэзентацыя кнігі  прафесара Багдана Лукашэвіча – выбітнага музыканта, які нарадзіўся недалёка ад Вільні, а зараз жыве ў Беластоку.  У суботу ў Беластоку адбудзецца канцэрт  хору “Сполэм” і калектыў “Młode Babie”.

У нядзелю адбудзецца таксама традыцыйны Казюковы кірмаш на плошчы перад драмтэатрам . У чарговыя дні фестываля пройдуць гістарычны даклады, сустрэчы з палякамі, якія пражываюць на Усходзе, і прэзентацыя кухні Літвы і Беларсі. „Дні культуры крэсовай” завершыць дзень імянін маршалка Юзафа Пілсудскага 18 сакавіка.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота ciekawepodlasie.pl