У Беластоку падпішуць антылукашэнкаўскую петыцыю
9-10 кастрычніка адбудзецца Міжнародная акцыя падпісання петыцыі пра афіцыйнае непрызнанне Лукашэнкі і яго ўраду міжнароднай супольнасцю.
11-га кастрычніка Народнае антыкрызіснае кіраванне арганізуе ў Нюрнбергу канферэнцыю, на якой юрысты, палітыкі і праваабаронцы будуць дыскутаваць пра спосабы націску на рэжым ва ўсіх сферах, а таксама пра прызнанне рэжыму тэрарыстычным.
У Беластоку акцыя адбудзецца 10-га кастрычніка а 14:00 на алеі Закаханых каля фантану.
Паводле прэс-рэлізу
