У Беластоку падвялі вынікі барацьбы з чумой свіней
У Беластоку падвялі вынікі чарговага этапу барацьбы з афрыканскай чумой свіней у Падляшскім ваяводстве.
Як паведамілі прадстаўнікі рэгіянальных уладаў і самаўрадаў, выплачана 6 мільёнаў злотых кампенсацыі.
„Але праблема яшчэ далёкая ад вырашэння”, – мяркуе маршалак Падляшскага ваяводства Мечыслаў Башко:
– Прашу, каб з боку ўраду былі прынятыя, як і дагэтуль прымаліся, выніковыя меры, калі ідзе пра далейшую дапамогу фермерам. Не толькі ў сувязі з афрыканскай чумой свіней, а перадусім фермерам, якія займаюцца жывёлагадоўляй, якім патрэбныя фінансавыя сродкі на кампенсацыю.
Усяго на Падляшшы сёлета было зафіксавана 53 выпадкі захворвання на афрыканскую чуму свіней.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя