У Беластоку падвялі вынікі прадметных конкурсаў
22 вучні падляшскіх пачатковых школ сталі лаўрэатамі ваяводскага конкурсу па беларускай мове. 6 з іх вучні з пачатковай школы №3 у Бельску Падляшскім.
Падчас урачыстага падвядзення вынікаў прадметных конкурсаў у Беластоку, узнагароды і сертыфікаты атрымалі вучні таксама гайнаўскіх і беластоцкіх школ.
Чацвёра лаўрэатаў конкурсу па беларускай мове – гэта вучні беластоцкай школы №4, кажа іх настаўніца Аліна Ваўранюк:
– Яшчэ ніколі не было так, каб аж сем асоб з нашай школы зайшлі так высока і набралі такую колькасць балаў, што па-мойму таксама не сведчыць толькі пра лёгкасць, а сведчыць пра тое, што дзеці добра рыхтуюцца да конкурсу, а мы як настаўнікі добра рыхтуем дзяцей.
Падляшская кураторыя асветы штогод ладзіць дзесяць прадметных конкурсаў па гісторыі, геаграфіі, польскай, англійскай і беларускай мовах ды інш. У школьных этапах усіх конкурсаў прыняло ўдзел 18 тысяч вучняў. Лаўрэатамі сталі каля 500 школьнікаў.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя