У Беластоку паказалі “Кроў на бруку. Гародня 1939”
Пры поўнай зале гледачоў прайшоў у Беластоку паказ стужкі “Кроў на бруку. Гародня 1939”. Прэзентацыя адбылася ў рамках арганізаванага Інстытутам нацыянальнай памяці цыкла сустрэч “Прыпынак гісторыя”.
Стужка расказвае пра гераічную абарону Гародні перад агрэсіяй Чырвонай арміі ў 1939 годзе. Фільм звяртае ўвагу на пачуццё лакальнага патрыятызму жыхароў Гародні, незалежна ад іх нацыянальнасці, кажа гісторык Юзаф Пажэцкі:
– Вядома, што беларусы тады служылі ў Войску Польскім як і палякі, як і ўсе грамадзяне ІІ Рэчы Паспалітай. Ёсць факты, што беларусы змагаліся разам з палякамі, якія баранілі Гародню. Гэта было не так даўно – 75 гадоў таму, але гэтая старонка гісторыі амаль забытая. Таму вельмі важна гэта папулярызаваць.
Фільм “Кроў на бруку. Гародня 1939” рэалізаваўся фондам Іаахіма Ляле́веля ў супрацоўніцтве са Звязам палякаў на Беларусі. Чарговым горадам, у якім пяройдзе паказ фільма, будзе Ліда.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтара