У Беластоку паказалі спектакль „Айцец Канстанцін Байко”



Прэм’ерай спектакля „Айцец Канстанцін Байко” ў драматычным тэатры Беластока адкрыўся V тэатральны фестываль „Одэ”. Маладыя акторы-аматары з Гайнаўкі прадставілі на суд публікі п’есу пра праваслаўнага святара з Падляшша.

 

Расказваюць рэжысёрка Яаана Троц і ўдзельніца пастаноўкі Ева Кот:

– Спектакль мы падрыхтавалі з групай моладзі ў Беларускім музеі у Гайнаўцы. Гэта яны захацелі зрабіць спектакль, які будзе расказваць пра нашу гісторыю. Спектакль апавядае пра нашу рэлігію, пра наш рэгіён. Канстанцін Байко рабіў усё, каб наша царква жыла, каб усе верылі ў Бога цэлым сэрцам. Мы хочам сказаць на сцэне, што калі спяваем, калі гаворым, калі граем, то мы ўсё адчуваем, бо гэта наша.

Убачыць спектакль можна будзе таксама 27 верасня, а 18:00 у драматычным тэатры Беластока.

Беларускае Радыё Рацыя