У Беластоку паказалі спектакль „Скрыпач на даху”



Увазе жыхароў Беластока быў прадстаўлены спектакль „Скрыпач на даху” габрэйскага тэатра Эстэра Рахель і Іды Каміньскай. Да прысутных звярнуўся рэжысёр-пастаноўшчык Ян Шурмей.

 Мюзікл „Скрыпач на даху” створаны паводле апавяданняў Шолама-Алейхема:

„Скрыпач на даху” мае сёння асаблівае значэнне з пункту гледжання на тое, што адбываецца апошнім часам ва Украіне. Гісторыя замкнула кола, захопнік выганяе людзей, якія нарадзіліся на сваёй зямлі. Гэта датычыць цяперашняй сітуацыі ва Украіне.

Мерапрыемства адбылося ў рамках святкавання 80-годдзя з паўстання ў Беластоцкім гета.

Беларускае Радыё Рацыя