У Беластоку паказалі спекталь „Кі, мой мілы Кі”



Маленькія гледачы паглядзелі спектакль „Кі, мой мілы Кі” тэатра „Кардонка” (Менск). 

П’еса вучыць шанаваць прыроду, быць добрым гаспадаром навакольнага свету.

Пра спектакль распавядае аўтар сцэнара і акторка Зоя Кінько:

– Я проста сама з’яўляюся валанцёркай па дапамозе параненым і хворым птушкам. Таму думаю, што не проста трэба ведаць пра знешны выгляд, а яшчэ ведаць у якім стане гэтыя жывёлы знаходзяцца. Я ўдзячная гэтым дзеткам, якія тут былі. На мой погляд яны шмат чаго не разумеюць па-беларуску, але рэагавалі так, што ў мяне ад душа радавалася.

Казачную гісторыю пра сяброўства, літасць, узаемадапамогу змаглі ўбачыць маленькія гледачы з Дубінаў, Гайнаўкі і Беластока ў межах фестывалю „Одэ”.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя