У Беластоку паказалі творы Язэпа Драздовіча
У адказ на зварот беларусаў Беластоку гістарычны музей гораду зладзіў закрыты паказ экспанатаў для СМІ – двух двухбаковых тэатральных дэкарацый аўтарства Язэпа Драздовіча.
Пра важнасць экспанатаў кажа супрацоўнік Падляшскага музею ў Беластоку Анатоль Вап:
– Мяркую, што гэтыя дэкарацыі бясцэнныя для ўсіх працаўнікоў музею і людзей культуры. Гэта адзіныя тэатральныя дэкарацыі міжваеннага перыяду не толькі беларускіх, але і польскіх тэатраў. Іх стварыў адзін з самых знакамітых мастакоў Беларусі Язэп Драздовіч на пачатку 30-х гадоў для Таварыства беларускай школы ў Беластоку.
Па словах Анатоля Вапа, палотны Язэпа Драздовіча патрабуюць рэстаўрацыі.
Дэкарацыя „Пушча”
Дэкарацыя „Беларуская вёска з вуліцай”
Дэкарацыя „Краявід”
Дэкарацыя „Замчышча”
Працы могуць пачацца толькі тады, калі Падляшскі музей нарэшце адкрые ўласны будынак для правядзення спецыяльных фондавых работ па захаванні падобных экспанатаў.
Дата стварэння палатна „Беларуская вёска з вуліцай” (8/III-33) і подпіс Язэпа Драздовіча.
Пячатка акружной управы Таварыства беларускай школы ў Беластоку на палатне.
Лісток з адрыўнога календара прыклеены на палатне „Замчышча” у дзень заканчэння працы.
Беларускае Радыё Рацыя