У Беластоку пакажуць спектакль па творы Святланы Алексіевіч



Спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч „Чарнобыльская малітва” пакажуць у Беластоку. Рэжысёр спектаклю – Міхал Станкевіч, які раней рэалізаваў між іншым Metodę Ustawień Narodowych, спектакль на аснове гісторыі рэйду Рамуальда Райса (Бурага).

„Малітва. Усеагульны тэатр” – назва спектаклю, гэта адкрыты мастацкі твор, тлумачыць Станкевіч. У ім прымаюць удзел акцёры-аматары, якія пакажуць выбраныя імі самімі фрагменты кніжкі, дадае рэжысёр.

– Кожны чалавек мае магчымасць падысці да мікрафону і сказаць, чаму выбраў менавіта гэты фрагмені аповесці, распавесці пра свае ўражанні ад усяго твора. І выканаць выбраны фрагмент .

Прэм’ера спектакля „Малітва. Усеагульны тэатр” адбудзецца 13 ліпеня ва Універсітэцкім цэнтры культуры па вуліцы Цёлкоўскага 1. Пачатак у 19. Уваход свабодны.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота interfax.by