У Беластоку пакажуць „Вольку” Дамброўскага
У Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку адбудзецца паказ фільма “Волька”, рэжысёрам якога ёсць наш рэдакцыйны калега Радаслаў Дамброўскі. Галоўны герой фільма – былы вязень, які апынуўся перад новым выклікам – жыццём на волі. Кажа Радаслаў Дамброўскі:
– “Волька” ў турэмным жаргоне абазначае свабоду. Гэта гісторыя чалавека, які адсядзеў некалькі гадоў, урэшце выйшаў на волю. Ён садзіцца ў цягнік, дзе яго ўжо чакае першае выпрабаванне.
Паказ фільма “Волька” Радаслава Дамброўскага адбудзецца ў камернай зале Падляшскай Оперы і Філармоніі. Пачатак а 18-й гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя, Беласток