У Беластоку пахавалі пісьменніка Васіля Петручука
Васіль Петручук быў выбітным і таленавітым пісьменнікам. Яго пахавалі на могілках на Дайлідах.
У апошні шлях яго правялі сябры літаб’яднання „Белавежа”, журналісты, сям’я і блізкія:
Марыя Нічыпарук:
– Ён пайшоў туды, куды пойдзем усе мы.
Валянціна Швед:
– Добра напісаў Віктар Швед у сваім вершы: „Хай ніколі цябе вострая пожня не ўколе”.
Ян Чыквін:
– Ён не мае падабенстве ў літаратуры – ні ў беларускай, ні ў польскай. Ён арыгінальны.
Васіль Петручук памёр 19-га студзеня на 93 годзе жыцця. Апошнія свае дні ён правёў у анкалагічным хоспісе Прарока Іллі ў Беластоку.
Апрача „Пожні” таксама напісаў „Блізны”, „Крышынкі”, „Клавуня, гэта я твой Вася”. Друкаваўся ў Тыднёвіку беларусаў у Польшчы „Ніва”, а таксама ў „Часопісе”.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя