У Беластоку павялічылася колькасць пунктаў масавай вакцынацыі



У Беластоку з 5-га мая павялічылася колькасць пунктаў масавай вакцынацыі насельніцтва.

Тры новыя пункты падлягаюць уладам горада, адзін, у бальніцы імя Снядэцкага, – маршалку падляшскага ваяводства. Кажа маршалак Артур Касіцкі:

– Мы пастаянна адсочваем сітуацыю ў медыцынскіх установах, а таксама аказваем фінансавую падтрымку ў набыцці абсталявання і медыцынскіх апаратаў для барацьбы з пандэміяй. Таксама мы актыўна ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы пунктаў масавай вакцынацыі ў нашых медыцынскіх падраздзяленнях.

 Цяпер на Падляшшы дзейнічае некалькі пунктаў масавай вакцынацыі, у тым ліку ў Семятычах, Сувалках, Харошчы, Лапах ды іншых гарадах. Агулам у рэгіёне мае запрацаваць 29 такіх пляцовак.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: wrotapodlasia.pl