У Беластоку пікетавалі консульства Беларусі



У Беластоку каля Генеральнага консульства Беларусі прайшоў чарговы пікет салідарнасці.

Акцыя была прымеркавана да патаемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Кажуць удзельнікі і арганізатар пікету Марына Ляшчэўская:

– Адбылася інаўгурацыя ў Менску грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, так званага „прэзідэнта”, таму мы гэты пікет прымеркавалі да гэтай падзеі. Гэта, на мой погляд, нагадвала зладзейскую каранацыю. І, зразумела, многія краіны заявілі пра тое, што не прызнаюць гэтай „каранацыі” і не прызнаюць яго прэзідэнтам. Чарговае дно прабіў так званы наш „прэзідэнт”.

Пікеты перад Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь будуць працягвацца, пакуль Лукашэнка не выканае патрабаванні беларускага народа. Гэта рашэнне беларусаў, якія жывуць у Беластоку.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Юрка Ляшчынскі, Беларускае Радыё Рацыя