У Беластоку плануецца акцыя пратэсту арганізацый грамадскага харчавання
У суботу, 31 кастрычніка, апоўдні прадстаўнікі арганізацый грамадскага харчавання зробяць пратэст на плошчы Касцюшкі ў Беластоку. Яны падкрэсліваюць, што з-за эпідэмічных абмежаванняў з’яўляюцца адной з найбольш пацярпелых груп, таму яны чакаюць дапамогі ад дзяржавы.
На гэтым тыдні ўрад прадставіў праект „Антыкрызісны прамысловы шчыт”. Гэта павінна стаць вызваленнем ад узносаў ZUS за лістапад, бязвыплатных і незваротных субсідый.
На думку прадстаўнікоў грамадскага харчавання, гэта недастатковая дапамога, якая не дазволіць многім з іх унікнуць праблемаў, а нехта нават рызыкуе збанкрутаваць.
Беларускае Радыё Рацыя
